113 гарадоў Беларусь
"113 гарадоў" Беларусь – прыватны праект па выпуску памятных манет, які з’явіўся ў 2014 годзе.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам. Кожны выпуск серыі прысвечаны пэўнаму гораду Беларусі. За выключэннем першай манеты «Уздзенскі рубель», яе выпусцілі 200 асобнікаў, наклад манет нязменны – 100 асобнікаў. Аднойчы выдадзеныя манеты больш не перавыдаюцца. Большая частка манет распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі, у тым ліку у афіцыйнай групе праекта ВКонтакте (https://vk.com/belarus_113). Астатнія манеты разыходзяцца і прадаюцца праз аўкцыён, у тым ліку Ebay.
Ужо выдадзеныя манеты розных гарадоў Беларусі маюцца ў калекцыях краін ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і інш.
Аўтар праекта "113 гарадоў" Беларусі выяўляе падзяку Аляксею Васілеўскаму за падрыхтоўку інфаграфікі праекта.