АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ

 

   Першы рэліз - АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ. 

Манету «Уздзенскі рубель» выпусцілі ў студзені 2015 года да 565-цігоддзя першага пісьмовага згадвання сядзібы (пазней горада) Узда
Аверс: на манеце ў цэнтры злева змешчаны герб першых уладальнікаў сядзібы Корсакаў. У цэнтры справа – сучасны герб горада Узда, зарэгістраваны ў 2000 годзе. Па цэнтру – стэла на ўездзе ў г. Узда. Уверсе злева (над гербам Корсакава) пазначана дата «1450» – гэта дата першага згадвання горада, справа (над сучасным гербам) стаіць «2015» – год чаканкі. Унізе над стэлай змешчаны надпіс «АДЗІН», па крузе ўнізе больш дробным шрыфтам «УЗДЗЕНСКІ РУБЕЛЬ». Аверс таксама упрыгожаны кропкамі па коле манеты.
Рэверс: уверсе на манеце – надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверх выгравірававаны адзін з сімвалаў Беларусі – бусел. Яго выява крыху адрозніваецца ад тых, што выйдуць на манетах больш позніх чаканак – «дзьмутыя» крылы, трохі іншы хвост. Справа і па цэнтры размешчана схематычна карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Пад буслом, ад цэнтра трохі унізе, ідзе год чаканкі манеты – 2015. Унізе справа, пад схематычнай картай Гомельскай вобласці, ідзе надпіс «_w_» - стылізаваны подпіс аўтара. 
Дата выпуску: студзень 2015.
Памер: 25*2мм.
Гурт: рубчасты.
Матэрыял: латунь.
Вага манеты: 7,45 гр.
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле. 
Наклад: 200 асобнікаў. Гэта была першая выпушчаная манета з серыі. Па якасці манеты і ў параўнанні з будучымі выпускамі відаць, што аўтар эксперыментаваў, шукаў лепшы варыянт. Манета вылучалася сярод тых, што выходзілі пазней. Галоўнае адрозненне – вага манеты, яна значна менш за сваіх папярэднікаў.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам
Як набыць >>

АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ 113 гарадоў Беларусь

АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ 113 гарадоў Беларусь  АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ 113 гарадоў Беларусь 

АДЗIН УЗДЗЕНСКI РУБЕЛЬ 113 гарадоў Беларусь 

 

Іншыя манеты >>