АДЗIН САЛIГОРСКI РУБЕЛЬ
Пяты рэліз - АДЗIН САЛIГОРСКI РУБЕЛЬ.
Выпушчаны ў ліпені 2016 года да 58-годдзя ўтварэння горада Салігорска.
Аверс: Злева ад цэнтра размешчана выява саляных тэрыконаў. Справа ад цэнтра – вобраз помніка шахцёрам у горадзе Салігорску. Уверсе па цэнтру манеты – сонца з прамянямі (3 прамяні ўверсе, 3 прамяні ўнізе, адзін прамень злева вялікага памеру, адзін прамень справа). Пад сонцам размяшчаецца надпіс на беларускай мове – «САЛІГОРСК», пад літарамі «ОРСК», значацца лічбы 1958 – гэта год заснавання горада Салігорск. Унізе на манеце – надпіс «АДЗІН», па кругу ўнізе больш дробным шрыфтам «САЛІГОРСКІ РУБЕЛЬ». Аверс манеты ў другі раз не быў аздоблены стылізаваными кропкамі па коле.
Рэверс: уверсе на манеце надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверх выява сімвала Беларусі – бусла, пад ім ад цэнтра трохі уніз пазначаны год чаканкі манеты – 2016. Справа і па цэнтры размяшчаецца схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Унізе справа пад схематычнай картай Гомельскай вобласці – надпіс «_w_» -
стылізаваны подпіс аўтара праекта.
Дата выпуску: ліпень 2016.
Памер: 25*2мм.
Гурт: рубчастый.
Матэрыял: латунь.
Вага манеты: 8,19 гр.
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле.
Наклад: 100 асобнікаў.
Упершыню на манеце не было герба горада. Кіраўніцтва райвыканкама не дало згоды на выкарыстанне герба ў атрыбутыцы «Салігорскага
рубля». Можна сказаць, што гэта самая «пакрыўджаная» манета праекта, але ў гэтым яе індывідуальнасць.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам.
Як набыць >>