АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ
Другі рэліз - АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ.
Манету выпусцілі ў красавіку 2016 года да 900-годдзя першай гістарычнай згадкі пра горад Слуцк.
Аверс: на манеце злева і ўверсе выгравіраваны фрагмент старога горада (рэпліка малюнка Ігара Ціткоўскага). Таксама ўверсе па цэнтру ў фрагменце малюнка ідзе надпіс «СЛУЦК». Справа змешчана выява сучаснага герба горада Слуцка (ён жа – герб княжага роду Алелькавічаў). Унізе пад гербам Слуцка пазначаны дзве даты «1116» і «2016». Першая азначае дату першага згадвання горада Слуцка, другая – год чаканкі. Унізе на манеце ідзе надпіс «АДЗІН» і больш дробным шрыфтам «СЛУЦКІ РУБЕЛЬ». Аверс таксама ўпрыгожаны кропкамі па коле манеты.
Рэверс: уверсе на манеце надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверх выгравіраваны сімвал Беларусі – бусел, а пад ім крыху уніз ад цэнтра пазначаны год чаканкі манеты – 2016. Справа і па цэнтры размешчана схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Унізе справа пад схематычнай картай Гомельскай вобласці ідзе надпіс «_w_» - стылізаваны подпіс аўтара манеты.
Дата выпуску: красавік 2016.
Памер: 25*2мм.
Гурт: рубчасты.
Матэрыял: латунь.
Вага манеты: 7,93 гр.
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле.
Наклад: 100 асобнікаў.
Пачынаючы з гэтай манеты якасць мадэляў прыкметна ўзрасла, гэта нават заўважна па самому аверсу. На дадзены момант гэта рэдкая манета з серыі і купіць яе можна толькі па аўкцыённым цэнах.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам.