АДЗIН ЛЕПЕЛЬСКI РУБЕЛЬ

   Шосты рэліз - АДЗIН ЛЕПЕЛЬСКI РУБЕЛЬ. 
Выпушчаны ў лістападзе 2016 года. Адчаканены да 577-годдзя першага гістарычнага згадвання пра Лепель. 
Аверс: Па цэнтры манеты размяшчаецца Лепельскі Цмок, легендарная істота, нібы прабывалае ў Лепельскім возеры. Сучасны турыстычны знак Лепеля, які быў згаданы Ўладзімірам Караткевічам у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Справа трохі ўверсе ад цмока ідзе надпіс на беларускай мове «Лепельскі Цмок» у два радкі. Злева ад галавы цмока размешчаны герб горада Лепеля. Дадзеная экспазіцыя абнесена вакол. Уверсе па цэнтры вышэй круга размяшчаецца надпіс – «ЛЕПЕЛЬ», злева ад слова адлюстравана дата «1439» (першае гістарычнае згадванне пра Лепель), якая падзелена ад слова беларускім арнаментам. Справа ад слова намалявана дата «2016» (год чаканкі манеты), якая падзелена ад слова таксама беларускім арнаментам. Унізе на манеце ідзе надпіс «АДЗIН», акружаная вакол, па крузе ўнізе драбнейшым шрыфтам «ЛЕПЕЛЬСКІ РУБЕЛЬ». Аверс таксама ўпрыгожаны кропкамі па крузе манеты. 
Рэверс: угары на манеце надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверсе адлюстраваны адзін з сімвалаў Беларусі - бусел. Справа і па цэнтры размяшчаецца схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Пад буслам ад цэнтра трохі ўнізе ідзе год чаканкі манеты - 2016. Унізе справа пад схематычнай картай Гомельскай вобласці ідзе надпіс "_w_" - стылізаваны подпіс аўтара. 
Дата выпуску: ліпень 2016. 
Памер: 25*2мм. Гурт: рубчасты. 
Матэрыял: латунь. 
Вага манеты: 7,98 гр. 
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле. 
Тыраж: 100 асобнікаў.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам.

Як набыць >>

 

 

    

  

Іншыя манеты >>