АДЗIН ДЗЯРЖЫНСКI РУБЕЛЬ
Чацвёрты рэліз - АДЗIН ДЗЯРЖЫНСКI РУБЕЛЬ.
Выпушчаны ў ліпені 2016 года да 870-годдзя першай гістарычнай згадкі пра Дзяржынск.
Аверс: Па цэнтру на манеце размешчана выява (дакладней «рэканструкцыя») Кальвінскага сабора. Унізе
па цэнтру, на самой рэканструкцыі, выгравіраваны герб Койданова, які згадваецца ў 1776 годзе. Уверсе
злева дзве даты – 1146 (першая гістарычная згадка пра горад Дзяржынск) і 2016 (год чаканкі і дата, калі
горад святкуе сваё 870-годдзе, тут супадаюць). Уверсе па кругу на манеце ідзе надпіс «КРУТАГОР'Е,
КОЙДАНАВА, ДЗЯРЖЫНСК» (тры назвы раёна за сваю доўгую гісторыю), словы падзеленыя кропкамі.
Унізе на манеце – надпіс «АДЗІН», па кругу ўнізе-больш дробным шрыфтам «ДЗЯРЖЫНСКІ РУБЕЛЬ».
Аверс таксама аздоблены кропкамі па кругу манеты.
Рэверс: уверсе на манеце змешчаны надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверх выгравіраваны адзін з сімвалаў Беларусі – бусел, пад ім, ад цэнтра трохі уніз, ідзе год чаканкі манеты – 2016. Справа і па цэнтры размяшчаецца схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Унізе справа пад схематычнай картай Гомельскай вобласці ідзе надпіс «_w_» - стылізаваны подпіс аўтара.
Дата выпуску: ліпень 2016.
Памер: 25*2мм.
Гурт: рубчасты.
Матэрыял: латунь.
Вага манеты: 8,19 гр.
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле.
Наклад: 100 асобнікаў.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам.