АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ

АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ    Другі рэліз - АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ.

Манету выпусцілі ў красавіку 2016 года да 900-годдзя першай гістарычнай згадкі пра горад Слуцк. 
Аверс: на манеце злева і ўверсе выгравіраваны фрагмент старога горада (рэпліка малюнка Ігара Ціткоўскага). Таксама ўверсе па цэнтру ў фрагменце малюнка ідзе надпіс «СЛУЦК». Справа змешчана выява сучаснага герба горада Слуцка (ён жа – герб княжага роду Алелькавічаў). Унізе пад гербам Слуцка пазначаны дзве  даты «1116» і «2016». Першая азначае дату першага згадвання горада Слуцка, другая – год чаканкі. Унізе на манеце ідзе надпіс «АДЗІН» і больш дробным шрыфтам «СЛУЦКІ РУБЕЛЬ». Аверс таксама ўпрыгожаны кропкамі па коле манеты. 
Рэверс: уверсе на манеце надпіс на беларускай мове «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Злева ад цэнтра трохі ўверх выгравіраваны сімвал Беларусі – бусел, а пад ім крыху уніз ад цэнтра пазначаны год чаканкі манеты – 2016. Справа і па цэнтры размешчана схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Унізе справа пад схематычнай картай Гомельскай вобласці ідзе надпіс «_w_» - стылізаваны подпіс аўтара манеты. 
Дата выпуску: красавік 2016. 
Памер: 25*2мм. 
Гурт: рубчасты. 
Матэрыял: латунь. 
Вага манеты: 7,93 гр. 
Манета знаходзіцца ў пластыкавай капсуле. 
Наклад: 100 асобнікаў. 
Пачынаючы з гэтай манеты якасць мадэляў прыкметна ўзрасла, гэта нават заўважна па самому аверсу. На дадзены момант гэта рэдкая манета з серыі і купіць яе можна толькі па аўкцыённым цэнах.
Памятныя манеты выпускаюцца у абмежаванай па накладу серыі і не з’яўляюцца плацежным сродкам.

Як набыць >>

АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ

АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ   АДЗIН СЛУЦКI РУБЕЛЬ  

 

Іншыя манеты >>