19.IX.1991 АБВЯШЧЭННЕ НАЗВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ЎВЯДЗЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАЎ КРАІНЫ.

 

талер Пагоня  19.IX.1991 АБВЯШЧЭННЕ НАЗВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ЎВЯДЗЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАЎ КРАІНЫ. 
Гэта другая манета з серыі "Мая краiна Беларусь" і прысвечана напэўна самай знамянальнай даце ў гісторыі Беларусі - абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 
27 ліпеня 1990 года Вярхоўная Рада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняла Дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР — вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у вонкавых адносінах. 
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статут канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі занесены змены і дадаткі ў Канстытуцыю БССР 1978 года. 
19 верасня 1991 года Вярхоўная Рада БССР прыняла закон пра назву рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка - бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». 
8 снежня 1991 года ў Віскулях (Брэсцкая вобласць) кіраўнікі Беларусі, Расіі і Ўкраіны дэнансавалі дамову 1922 г. пра ўтварэнне СССР. 
Аверс манеты: 
У сярэдзіне манеты адлюстраваны герб "Пагоня" версіі 1991 года ў стылізаваным тканкавым афармленні. Пасярэдзіне тканіны маецца патаўшчэнне, як бы паказваючы, што дадзеная тканіна трохкаляровая (бел-чырвона-белая). Унізе ад герба адлюстраваны па цэнтры (дакладней ледзь правей) намінал манеты "1 TALER". Паміж гербам праходзіць выява трохкаляровага (бел-чырвона-белага) сцяга. Злева пад чырвонай паласой сцяга размешчана дата "19.IX.1991" - прыняцце закона пра назву Рэспублікі, уводзінах герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сцяга. 
Рэверс манеты: 
Схематычная карта Рэспублікі Беларусь і адзін з сымвалаў Беларусі - бусел. На пярэднім плане коннік ВКЛ са сцягам, дзе адлюстраваны крыж, за спіной якога адлюстраваны сучасны сімвал - "Вароты Менска". Злева ўнізе адлюстравана дата "2018" - год чаканкі манеты, "mkb" - пазначэнне серыі "Мая краiна Беларусь" унізе справа па крузе, “_w_” – стылізаваны подпіс аўтара (унізе пад правым будынкам варот), уверсе злева па крузе адлюстравана надпіс на беларускай мове "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!". Пад надпісам адлюстраваны бусел. 
Дата выпуску:  2017
Памер: 25*2мм. 
Гурт: рубчасты. 
Матэрыял: латунь. 
Тыраж: 100 асобнікаў. 
Перавыпуск: выключана. 
Не з'яўляецца аплатным сродкам. 
Рэверс манеты "Жыве Беларусь" - агульны для ўсіх выпускаў серыі МКБ.

талер Пагоня   Талер Пагоня

талер пагоня 

taler pahonya